Трэцяя партыя хімзброі пакінула Сірыю

11 февраля 2014

Нарвежскае судна з грузам суправаджае марскі канвой Кітая, Расіі, Даніі, Нарвегіі і Вялікабрытаніі. Улады Сірыі па-ранейшаму разлічваюць ліквідаваць увесь арсенал да 30 чэрвеня гэтага года. У ААН пацвердзілі, што на тэрыторыі арабскай рэспублікі ўжо знішчана 93 працэнты высокатаксічнага рэчыва ізапрапанола - галоўнага кампанента пры вытворчасці зарына.