"Трэці варыянт" для Эдынбурга

18 марта 2017

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Гордан Браўн заклікаў надзяліць парламент Шатландыі шэрагам новых паўнамоцтваў пасля Brexit. Палітык упэўнены, што гэта дапаможа пазбегнуць эскалацыі супрацьстаяння паміж Лонданам і Эдынбургам у пытанні правядзення 2-га рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі. Яго шатландцы гатовыя правесці ў перыяд паміж восенню 2018-га і вясной 2019 года. Браўн лічыць, што шатландскі парламент мае права прэтэндаваць на пашырэнне паўнамоцтваў у сферы распрацоўкі і падпісання міжнародных дамоў і кантролю над сельскай гаспадаркай, а таксама рыбалоўствам. Аналагічныя меры мяркуецца таксама распрацаваць у сферы рэгулявання стану навакольнага асяроддзя, энергетыкі і занятасці насельніцтва.