Трэці дзень працягваюцца беспарадкі ў Барселоне

16 октября 2019
Сёння да мясцовых прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі   ідзе падтрымка з розных гарадоў. Пяць шматтысячных колон  маршам накіроўваюцца да Барселоны. Толькі з Жыроны ідуць не менш за 10 тысяч чалавек. Усе яны возьмуць удзел ва ўсеагульнай забастоўцы. 

Нагадаем, пратэсты ўспыхнулі пасля рашэння іспанскага суда  прызнаць вінаватымі арганізатараў рэферэндуму за незалежнасць двухгадовай даўнасці. Некалькі чалавек атрымалі турэмныя тэрміны.

У выніку беспарадкаў, эпіцэнтрам якіх стаў аэрапорт Барселоны,  пацярпелі больш за 130 дэманстрантаў і каля 70 паліцэйскіх. Пад пагрозай нават будучы Эль-Класіка. Матч "Рэал-Мадрыд" - "Барселона" можа быць перанесены з Каталоніі ў Мадрыд.