Трэція суткі ў цэнтральнай частцы Японіі ідуць ліўні

11 сентября 2015

Усяго выпала больш як 600 міліметраў ападкаў. Тайфуны "Кіла" і "Этау" выклікалі наймацнейшую паводку. Пад вадой - амаль 500 квадратных кіламетраў. 10 чалавек загінулі. Дзясяткі былі параненыя і прапалі без вестак. Тысячы людзей застаюцца ў часовых лагерах. Ратавальнікі працягваюць пошукавую аперацыю - сотні людзей не паспелі своечасова эвакуіравацца. Ім давялося чакаць дапамогі на дахах дамоў. Верталёты на мінімальнай вышыні аблятаюць усе пабудовы, каб знайсці тых, каму трэба дапамагчы. Да ўдару тайфуну "Кіла" рыхтуюцца на Камчатцы.