Трохдзённыя пошукі знікшага самалёта з аргенцінскім футбалістам на борце завершаныя

25 января 2019

Над Ла-Маншем ВМС Францыі і Брытаніі даследавалі больш як 4 тысячы квадратных кіламетраў, але слядоў судна так і не знайшлі. Нагадаем, футбаліст Эміліяна Сала вылецеў з Аргенціны ва Уэльс, каб пачаць выступаць за свой новы клуб - "Кардыф Сіці". Праз нейкі час лайнер знік з радараў. Найбліжэйшыя гульні Англійскай прэм'ер-лігі па футболе пачнуцца з хвіліны маўчання.