Жалобныя мерапрыемствы прадаўжаюцца ў сталіцы Расіі

4 февраля 2014

Масквічы нясуць кветкі і запальваюць свечкі ля агароджы школы №263. Людзі прыходзяць ушанаваць памяць настаўніка Андрэя Кірылава і прапаршчыка паліцыі Сяргея Бушуева. Яны загінулі напярэдадні ад рук вучня 10 класа. Яшчэ адзін супрацоўнік паліцыі быў паранены. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане.


Школьніку прызначана псіхалагічная экспертыза. Мяркуецца, ён быў у стане вострага псіхічнага расстройства. Зараз дапытваюць бацькоў стралка. Следчых цікавіць, як захоўвалася ў доме агнястрэльная зброя і чаму яна аказалася ў дзіцяці?