Жалоба ў Латвіі падоўжыцца тры дні

23 ноября 2013

Латвія смуткуе па загінуўшых у выніку абвальвання гандлёвага цэнтра ў Рызе. Жалоба падоўжыцца тры дні. Вядзецца збор сродкаў для дапамогі сем'ям пацярпелых і загінуўшых. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў дасягнула 52 чалавек. Колькі яшчэ людзей знаходзяцца пад заваламі, невядома. Усю ноч жыхары сталіцы неслі свечкі і кветкі да месца трагедыі.


І сапраўды, гэтая трагедыя стала найбуйнейшай па колькасці ахвяраў у гісторыі незалежнай Латвіі. Зараз выратавальныя работы на месцы здарэння часова прыпыніліся. Як паведамілі ў МУС краіны, разабраць завалы перашкаджаюць складаныя канструкцыі - існуе пагроза паўторных абвальванняў. Работы прыпыніліся да прыняцця новых рашэнняў.