24-гадзінная забастоўка была аб'яўлена чыгуначнікамі, але затым да яе далучыліся работнікі іншых відаў грамадскага транспарту. У выніку стаяць аўтобусы, трамваі і метро. А ў міжнародным аэрапорце Амстэрдама - Схіпхоле - менш чым за суткі адмянілі каля ста рэйсаў. Пасажыраў у паветраную гавань звычайна дастаўляюць 25 цягнікоў за гадзіну, але сёння іх толькі 4. З раніцы ў краіне затор, людзі перасаджваюцца на веласіпеды і таксі.
Транспартны калапс у Галандыі
28 мая 2019













