Трамп сустрэўся з каралевай Лізаветай Другой

3 июня 2019

Прэзідэнт ЗША  прыбыў у Вялікабрытанію  з першым афіцыйным візітам.  Дональд Трамп ужо сустрэўся з каралевай Лізаветай  Другой, таксама ён правядзе перамовы  з пакуль яшчэ прэм'ер-міністрам  Тэрэзай Мэй. Брытанцы высокаму госцю не рады.  На вуліцах - акцыі пратэсту. Прычына - перад паездкай Трамп вырашыў даць парады англічанам,  як ім лепш рэалізаваць выхад з ЕС, а яшчэ,  каго варта абраць на пасаду кіраўніка ўрада замест Мэй.  Мэра Лондана  ён і ўвогуле  назваў "адкрытым няўдачнікам", які не спраўляецца са сваёй работай.   У СМІ актыўна абмяркоўваюць і той факт,   што не ўся каралеўская сям’я будзе ў зборы. Жонкі  прынца Гары - Меган Маркл - на прыёмах не будзе, якая рэзка крытыкавала Трампа,  калі ён балатаваўся ў прэзідэнты,  назвала  яго  "жанчынаненавіснікам" і абвінаваціла ў тым, што ён распальвае нянавісць.