Трамп зноў пагражае выхадам з СГА

14 Жніўня 2019
Прэзідэнт ЗША заявіў аб тым, што Сусветная гандлёвая арганізацыя на працягу многіх гадоў нібы ашуквала ЗША для ўласнай выгады і ўзбагачэння іншых краін за кошт амерыканцаў. У прыклад кіраўнік Белага дома прывёў Кітай, прамысловасць якога рэзка вырасла пасля ўступлення ў СГА. Трамп ужо пагражаў выхадам ЗША з арганізацыі год таму, калі "яна не стане лепш ставіцца да краіны". Ён таксама патрабаваў рэфармаваць СГА і адмовіўся прызнаваць эканомікі некаторых краін, якія развіваюцца.