Сацсеткі сёння - неад'емная частка жыцця кожнага з нас. Выходзячы з дому, можна забыць любы прадмет, акрамя мабільнага тэлефона. Жаданне заставацца на сувязі прадыктавана часам. Для публічных людзей пытанне доступу да сваёй аўдыторыі, магчымасць выказвацца стаіць на мяжы жыцця і смерці, бо калі цябе няма анлайн, ты фактычна перастаеш існаваць. Адным з яркіх прыкладаў з'яўляецца лічбавая кара Дональда Трампа, калі ў разгар перадвыбарнай кампаніі ў ЗША дзеючага прэзідэнта краіны проста ў адзін клік сцерлі з усіх сацыяльных сетак. Навучаны горкім вопытам Трамп рашыўся на стварэнне ўласнай сацыяльнай сеткі для супрацьстаяння тыраніі тэхналагічных гігантаў.
Больш падрабязна ў сітуацыі разбіраўся Андрэй Сыч (відэа).













