Трамп просіць Кангрэс павялічыць ваенны бюджэт на наступны год на 4 %

12 марта 2019
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп просіць Кангрэс павялічыць ваенны бюджэт на наступны год на 4 % да 750 мільярдаў долараў. Пры гэтым у праекце ёсць скарачэнне дапамогі замежным краінам на 13 мільярдаў долараў, а таксама зразанне бюджэту неваенным міністэрствам, каб знізіць дэфіцыт бюджэту. "Бюджэт спрыяе ўмацаванню боегатоўнасці, ставячы ў прыярытэт стратэгічнае суперніцтва з Кітаем і Расіяй", - гаворыцца ў дакуменце, размешчаным на сайце Белага дома, - перадае агенцтва "Рэйтэр".