Трамп прапаноўвае кангрэсу здзелку па міграцыі

20 января 2019

Трамп прапаноўвае кангрэсу здзелку па міграцыі, каб пакласці канец шатдаўну. Ад сваёй ідэі пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай кіраўнік Белага дома адмаўляцца не збіраецца, затое гатовы падоўжыць статус некаторых катэгорый мігрантаў у ЗША.

Акрамя таго, Трамп адмовіўся ад будаўніцтва суцэльнай сцяны ўздоўж усёй мяжы з Мексікай. Ён прапанаваў замяніць яе на бар'ер працягласцю 370 кіламетраў. Зрэшты, яшчэ да афіцыйнага выступлення прэзідэнта спікер палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі адхіліла анансаваныя прапановы Трампа.