Трамп пасля масавага забойства ў Фларыдзе даручыў забараніць ператвараць вінтоўкі ў аўтаматы

21 февраля 2018

Кіраўнік Белага дома падпісаў мемарандум, які рэкамендуе забараніць спецыяльныя прыклады для паўаўтаматычнай зброі. Мінюст ЗША павінен распрацаваць забарону на прыстасаванні.

Такое прыстасаванне выкарыстаў Сцівен Пэдак, падазроны ў страляніне ў Лас-Вегасе - тады загінулі 58 чалавек.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "На гэтым тыдні я правяду шэраг дыскусій са студэнтамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў для распрацоўкі пэўных крокаў, якія мы можам распачаць для забеспячэння абароны нашых студэнтаў. Школьная бяспека з'яўляецца галоўным прыярытэтам для маёй адміністрацыі. На наступным тыдні губернатары з усёй краіны наведаюць Белы дом, і мы будзем падрабязна абмяркоўваць, што Федэральны ўрад і ўрады Штатаў могуць зрабіць для таго, каб нашы студэнты былі ў бяспецы".

Такое рашэнне прэзідэнт прыняў на фоне трагедыі ў школе Паркленда, дзе падлетак застрэліў 17 чалавек.