Трамп наведаў ваенныя базы ЗША ў Германіі і Іраку

27 декабря 2018

Паход па базах. Візіт на амерыканскую ваенную базу "Рамштайн" на тэрыторыі Германіі нанёс прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп. Ён правёў сустрэчу з асабовым складам авіябазы, пакуль яго самалёт запраўлялі. 

Да гэтага Трамп знаходзіўся з візітам у Іраку, дзе пабываў на амерыканскай ваеннай базе "Аль-Асад". Трамп сустрэўся з паслом ЗША ў Іраку, а таксама з камскладам амерыканскіх узброеных сіл. Нагадаем, Трамп узрушыў сусветную супольнасць чарговым знешнепалітычным рашэннем: ён аб'явіў пра вывядзенне войскаў з Сірыі і частковае скарачэнне кантынгенту ў Афганістане. Аднак у Іраку ён вырашыў захаваць амерыканскую прысутнасць.