Трамп даручыў Пентагону разгледзець магчымасць скарачэння колькасці вайскоўцаў ЗША на тэрыторыі Паўднёвай Карэі

4 мая 2018

Напярэдадні сустрэчы з паўночнакарэйскім лідарам Трамп даручыў Пентагону разгледзець магчымасць скарачэння колькасці вайскоўцаў ЗША на тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Зараз там знаходзіцца 23 з паловай тысячы салдат. Як адзначае выданне The New York Times, прэзідэнт ЗША лічыць, што яго краіна не атрымлівае дастатковай кампенсацыі. Сеул пакрывае толькі 800 мільёнаў долараў, а гэта палова кошту ўтрымання амерыканскіх вайскоўцаў.