Трамп паабяцаў Джонсану буйную гандлёвую здзелку

13 декабря 2019
Дональд Трамп анансаваў буйную здзелку з Вялікабрытаніяй: прэзідэнт ЗША павіншаваў Борыса Джонсана з перамогай на парламенцкіх выбарах традыцыйна пры дапамозе "Твітэра". Кіраўнік Белага дома напісаў, што пасля Брэксіту Брытанія і ЗША змогуць заключыць буйную новую гандлёвую здзелку, якая будзе больш выгаднай за любое іншае пагадненне з ЕС. Дарэчы, сам Борыс Джонсан паабяцаў вывесці Брытанію з Еўрасаюза 31 студзеня без усялякіх "але" і "калі" - адзначыў прэм'ер-міністр.