Трамп плануе павысіць плату за размяшчэнне войскаў ЗША ў іншых дзяржавах

10 марта 2019
Дональд Трамп плануе значна павысіць плату за размяшчэнне войскаў ЗША ў іншых дзяржавах. Згодна са звесткамі Washington Post, краіны будуць аплачваць поўны кошт амерыканскіх сіл, плюс дадаткова яшчэ палову. Гэта можа прывесці да таго, што саюзнікі будуць плаціць Штатам у пяць разоў больш, чым зараз. Як піша выданне, гэта інфармацыя ўзрушыла Германію, Японію і Паўднёвую Карэю.