Трамп ці Байдэн? Выбары ў ЗША: інтрыга захоўваецца

5 ноября 2020
Перамогу Байдэну можа прынесці Невада. Кандыдат у прэзідэнты Джо Байдэн выйграў у Вісконсіне і Мічыгане і спыніўся за крок ад перамогі. Яму неабходна ўсяго 6 галасоў выбаршчыкаў, каб стаць 46-м прэзідэнтам ЗША. Пры гэтым у Трампа шанцы на перамогу застаюцца. Эксперты таксама лічаць, што ён возьме галасы Паўночнай Караліны. Яшчэ таксама не вызначыліся Джорджыя, Аляска. Штаб Трампа ўжо падаў іскі з патрабаваннем прыпыніць падлік галасоў у Джорджыі, Пенсільваніі і Мічыгане.
 У іх патрабаванні лепшага доступу назіральнікаў да месцаў апрацоўкі і падліку бюлетэняў. Так, у Мічыгане першыя лічбы галасавання прызналі няправільнымі і выдалілі. У Пенсільваніі  дзеючы кіраўнік Белага дома лідзіруе з 3 %, аднак паступова страчвае перавагу. Адвакат Трампа заяўляе аб шматлікіх махінацыях пры падліку галасоў па пошце. 
Джо Байдэн тым часам ужо запусціў сайт пераходнага перыяду, "накіраваны на падрыхтоўку да перадачы ўлады". Праўда, на сайце пакуль нічога няма, акрамя фота самога Байдэна і тэксту: "Амерыканскі народ вызначыць, хто будзе наступным прэзідэнтам ЗША”. 

Галасаванне ў Штатах праходзіць па складанай схеме - усё вызначаюць галасы выбаршчыкаў 

І ў ноч выбараў бунтавалі сотні чалавек у Портлендзе, Мінеапалісе, Лос-Анджэлесе, Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Некаторыя з мітынгоўцаў сталі выходзіць на праезную частку, іншыя спрабавалі крычаць на паліцэйскіх, пасля чаго тут жа пачаліся затрыманні. 
У Сіэтле дэманстранты блакавалі трасы і чыгунку. У сутычках ля Белага дома адбыўся напад з нажом. Невядомыя паранілі чацвярых. У Чыкага, Нью-Ёрку ўзмоцнена прысутнасць паліцыі на вуліцах. 
Неспакойны характар выбараў адзначаюць і назіральнікі. У АБСЕ заяўляюць: выбары ў ЗША азмрочыліся нявызначанасцю і спробамі падарваць грамадскі давер.