Трагічнае ДТЗ на паўднёвым захадзе Нарвегіі: сутыкнуліся турыстычны і рэйсавы аўтобусы. Загінулі 2 чалавекі. У шведскім аўтобусе ехалі 22 турысты з Тайваня, у рэйсавым нарвежскім - сямёра мясцовых жыхароў. У выніку загінулі грамадзянка Тайваня і адна нарвежка. Яшчэ два чалавекі шпіталяваныя з цяжкімі траўмамі. Вядзецца расследаванне. СМІ паведамляюць, што грамадзян СНД сярод пасажыраў не было.














