Трагічная выпадковасць стала прычынай гібелі 19 вайскоўцаў у Іране

11 мая 2020
Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, падчас вучэнняў эсмінец выпадкова адкрыў агонь па адным  са сваіх ваенных  караблёў. Журналісты таксама паведамілі, што судна затанула, аднак улады гэта адмаўляюць. Падбіты карабель адбуксіравалі ў порт для далейшага расследавання. Паведамляецца: прычынай надзвычайнага здарэння магло стаць тое, што судна не адышло на дастатковую адлегласць ад мішэні, з-за чаго ў яго  трапілі ракетай.