Трагічная навіна прыйшла з Турцыі

13 мая 2017
У выніку ДТЗ там загінулі 20 турыстаў. Пацярпелі яшчэ 13. Інцыдэнт адбыўся ў раёне Мармарыса на трасе Мугла - Анталья на паўднёвым захадзе краіны. Вадзіцель мікрааўтобуса страціў кіраванне на небяспечным павароце горнай дарогі, у выніку чаго машына перавярнулася. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 43 чалавекі. Як паведамляе беларускі МЗС, паводле папярэдніх звестак, сярод пасажыраў мікрааўтобуса беларусаў не было.