Трагічная дата ў сучаснай гісторыі

24 марта 2014
15 гадоў таму - 24 сакавіка 1999 года - на Бялград і іншыя югаслаўскія гарады былі нанесены ўдары ваеннай авіяцыі НАТА. У гэты дзень упершыню пасля Другой сусветнай еўрапейская краіна стала тэатрам баявых дзеянняў. У выніку загінулі дзве з паловай тысячы сербаў, сярод іх былі жанчыны і дзеці. Бамбардзіроўкі працягваліся больш чым два месяцы.