Сямёра альпіністаў загінулі ў выніку сходу лавіны. Яшчэ адна спартсменка - шпіталізаваная. Чацвёра загінуўшых - немцы, трое - грамадзяне Чэхіі. Зараз жандары працягваюць пошукавую аперацыю. Ім трэба ўпэўніцца, што іншых ахвяраў няма. Інцыдэнт адбыўся ў аўторак у горным масіве Экрэн. Вяршыня Дом-дэ-Неж (вышыня якой складае 4 тысячы 15 метраў) лічыцца адносна нескладанай і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў альпіністаў-пачаткоўцаў і трэкераў.
Трагедыя ў французскіх Альпах
16 сентября 2015













