Трагедыя - у французскіх Альпах

14 февраля 2017

На гарналыжным курорце Цінь у дэпартаменце Савоя групу турыстаў накрыла лавіна. Чатыры чалавекі загінулі, пецярых усё яшчэ шукаюць. Выратавальную аперацыю ўскладняюць умовы надвор'я. Да таго ж працы ідуць на вышыні больш як 2 тысячы метраў. Спецыялісты мяркуюць, што турысты знаходзіліся за межамі афіцыйнай трасы.