Трагедыя ў Забайкаллі. Дзясяткі ахвяраў. Сярод загінуўшых - дзеці

1 декабря 2019
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй у Забайкальскім краі. Там сёння аўтобус, які ехаў са Срэценска ў Чыту, упаў з моста. Паводле апошніх звестак, загінулі 19 чалавек з 44, 22 пацярпелі. Па даных Міністэрства аховы здароўя, стан 18 з іх ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, аднаго - як цяжкі. НЗ адбылося за 60 кіламетраў ад Срэценска. Зваліўшыся з моста, машына апынулася на паверхні лёду, які пакрыў раку Куэнга. Ратавальнікам прыходзіцца дзейнічаць асцярожна, каб не праламаць лёд. Мяркуючы па ўсім, у аўтобуса лопнула пярэдняе кола, і вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Паводле звестак МУС, ён загінуў.