трагедыя ў школе эстонскага горада Вільяндзі

27 октября 2014

15-гадовы вучань застрэліў настаўніцу. Выкладчыцу нямецкай мовы дзевяцікласнік забіў на ўроку. У класе ў той момант знаходзіліся 5 вучняў. Стралка затрымалі. Ён не аказаў супраціўлення. Матыў злачынства і дзе падлетак узяў зброю, высвятляе паліцыя. Дырэктар школы ахарактарызаваў школьніка, што страляў, як прыстойнага маладога чалавека, з якім раней не ўзнікала праблем.