Трагедыя ў Расіі

13 декабря 2015

Падчас пажару ў псіханеўралагічным інтэрнаце Варонежскай вобласці загінулі 23 чалавекі, больш за 20 пацярпелі. У момант узгарання ў двух карпусах знаходзіліся 140 пацыентаў, 50 з іх не маглі самастойна перамяшчацца. Ратавальнікі выносілі людзей на руках. У аперацыі былі задзейнічаны чатыры сотні спецыялістаў. Да гэтага моманту пошукавыя работы завершаны. Прычыны ўзгарання зараз высвятляюць следчыя.