Трагедыя ў Ахоцкім моры: затануў траўлер "Далёкі Усход"

2 Красавіка 2015

Невядомым застаецца лёс 15-ці членаў экіпажа траўлера "Далёкі Усход", які затануў у Ахоцкім моры. Са 132-ух чалавек, якія знаходзіліся на борце, 117 паднятыя з вады (сярод іх 54 загінуўшых). Вялікі траўлер затануў за 300 кіламетраў ад Магадана гэтай ноччу. На борце судна, паводле папярэдніх звестак, знаходзіліся 78 расіянаў і 54 іншаземцы. Паводле інфармацыі, якая паступае, два судны ўжо выйшлі з месца крушэння насустрач караблям кампаніі-суднаўладальніка, каб перадаць выжышўых маракоў і целы загінуўшых.