Трагедыя ў Мексіцы

14 февраля 2015

Трагедыя ў Мексіцы: аўтобус сутыкнуўся з таварным цягніком. Загінулі сама меней 16 чалавек, больш за 30 атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся на чыгуначным пераездзе ў горадзе Нуэва-Ларэда. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель аўтобуса выехаў на чыгуначныя пуці на чырвоны сігнал семафора. На месцы надзвычайнага здарэння зараз працягваюць працаваць ратавальнікі. Прычыны трагедыі ўдакладняюцца.