Трагедыя ў Магнітагорску. У цэнтры горада абрушыўся пад'езд жылога дома

31 декабря 2018

Абваліліся бетонныя канструкцыі з трэцяга па дзясяты паверх. Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ чацвёра ў бальніцы. Паводле папярэдніх даных, здарэнне адбылося з-за выбуху бытавога газу ў кватэры на другім паверсе. Усе людзі, а гэта амаль 1300 чалавек, эвакуіраваныя. На месцы здарэння ідуць пошукава-выратавальныя працы.

У іх задзейнічаныя 500 супрацоўнікаў экстранных службаў. Масква накіравала ў Магнітагорск спецгрупу для аказання дапамогі пацярпелым і іх блізкім.