Трагедыя ў Крыме. У Керчы ў выніку выбуху ў політэхнічным каледжы загінулі 10 чалавек

17 октября 2018

Страшная навіна апошніх хвілін. Трагедыя адбылася ў Крыме. У Керчы ў выніку выбуху ў політэхнічным каледжы загінулі 10 чалавек. Яшчэ сама меней 50 пацярпелі. Як мяркуецца, здэтанаваў газ у памяшканні сталовай. Аб гэтым са спасылкай на відавочцаў паведамляе "Керчь Инфо". Разглядаецца некалькі версій здарэння, паведамляецца таксама аб кінутай у акно бутэльцы. Пацярпелых з-за недахопу насілак пераносяць прама на дзвярах. Відавочцы ў сацсетках пішуць аб вялікай колькасці хуткіх у раёне трагедыі. Зараз на месцы працуюць службы выратавання, вайскоўцы. Усе падрабязнасці ў наступных выпусках навін.