Трагедыя ў Кемераве

25 марта 2018

Пры пажары ў буйным гандлёвым цэнтры загінулі чацвёра дзяцей. Яны задыхнуліся ад дыму ў адной з залаў кінатэатра. Яшчэ сямёра пацярпелі.

Узгаранне пачалося на 4 паверсе, паводле некаторых звестак, у адной з кіназалаў. Агонь хутка ахапіў яшчэ 2 паверхі. У сацсетках з'явілася відэа, як людзі выскокваюць з вокнаў палаючага будынка. Ратавальнікі эвакуіравалі 250 чалавек. Агонь пакуль патушыць не ўдаецца. Прычына здарэння высвятляецца.

.