Трагедыя ў горадзе Бійску Алтайскага краю

23 февраля 2014

У выніку выбуху ў гандлёвым цэнтры загінулі тры жанчыны - усе яны працавалі прадаўцамі. У момант надзвычайнага здарэння магазін быў яшчэ закрыты, у памяшканні не было ні пакупнікоў, ні іншых супрацоўнікаў. Зараз ратавальнікі разбіраюць завалы: не выключана, што пад руінамі яшчэ могуць знаходзіцца людзі. Паводле папярэдніх звестак, прычына выбуху - газ, які назапасіўся ў сутарэнні будынка: недалёка праходзіць газавая магістраль.