Трагедыя ў Эквадоры

25 марта 2018

12 чалавек загінулі, каля 25, у тым ліку дзеці, атрымалі траўмы ў ДТЗ з аўтобусам. Паводле папярэдніх звестак, машына не змагла ўпісацца ў паварот падчас манеўру і перакулілася. Адзначым, участак дарогі, на якім адбылася аварыя, носіць назву "паварот смерці".