Трагедыя ў Аргенціне: лакаматыў пратараніў пасажырскі цягнік

8 июня 2015

Тэрміновыя паведамленні ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Аргенціны. У прыгарадзе Буэнас-Айрэса лакаматыў пратараніў пасажырскі цягнік. Паранены больш як 50 чалавек. Палова з іх шпіталізаваны з сур'ёзнымі траўмамі. Паводле папярэдніх звестак, прыгарадны цягнік не паспеў спыніцца на забараняльны сігнал семафора. У цяперашні час на месцы здарэння працуюць медыкі і ратавальнікі. Вядзецца расследаванне.