Трагедыя пад расійскім Уладзімірам

6 октября 2017
Трагедыя адбылася ўначы пад расійскім Уладзімірам. На чыгуначным пераездзе станцыі Пакроў пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з цягніком. Загінулі 19 чалавек, у тым ліку дзіця. Усе яны ехалі ў аўтобусе. Ужо вядома, што 15 ахвяр трагедыі - грамадзяне Узбекістана. 34 чалавекі ўцалелі, 12 з іх дастаўлены ў бальніцы. Вядома, што двое дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі. Паводле папярэдніх звестак, аўтобус, які выехаў на пераезд на чырвонае святло, заглух на пуцях.