Трагедыя на паўднёвым захадзе Францыі

23 октября 2015

У выніку сутыкнення пасажырскага аўтобуса і грузавіка загінулі 42 чалавекі. Аварыя адбылася каля Лібурна, недалёка ад Бардо. У аўтобусе ехалі пераважна пажылыя людзі - пенсіянеры, якія накіроўваліся на адпачынак. Пры сутыкненні абодва транспартныя сродкі загарэліся. З аўтобуса выбрацца самастойна ўалося васьмярым. Пяцёра з іх шпіталізаваныя з моцнымі апёкамі. Загінуў і вадзіцель аўтобуса. Ён памёр у выніку лабавога сутыкнення. Прычына дарожна-транспартнага здарэння невядомая. На месца здарэння выехалі прадстаўнікі мясцовых улад.