Трагедыя на поўдні Турцыі

30 ноября 2016

У горадзе Адане ў інтэрнаце школы ўспыхнуў буйны пажар. Загінулі 11 дзяцей і 1 дарослы. Паведамляецца, што агонь амаль маментальна ахапіў трохпавярховы будынак. Шматлікія пацярпелі: дзеці атрымалі парэзы і траўмы, ратуючыся з падпаленага будынка праз вокны. У бальніцы дастаўленыя больш як 20 школьніц. Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння стала кароткае замыканне з-за няспраўнасці электраправодкі.