Трагедыя на здымачнай пляцоўцы

30 января 2015

Трагедыя адбылася на здымачнай пляцоўцы вядомага рэжысёра Марціна Скарсэзе ў Кітаі. Адзін чалавек загінуў і два атрымалі раненні ў выніку абвалу столі. Перакрыцце абвалілася падчас падрыхтоўкі да здымак фільма "Цішыня" ў адным са старых дамоў кінастудыі ў Тайбэі. Здымкі стужкі планавалася пачаць менавіта сёння. Выхад жа "Цішыні" запланаваны на лістапад. Карціна расказвае пра падарожжа ў Японію свяшчэннікаў-езуітаў. У галоўнай ролі - Ліам Нісан.