Трагедыя на дарозе ў Канадзе. 14 чалавек загінулі

7 апреля 2018
Аўтобус, які перавозіў канадскую моладзевую зборную па хакеі, трапіў у ДТЗ. 14 чалавек загінулі. Аварыя адбылася на адной з трас у правінцыі Саскачэван. Аўтобус з камандай "Хамблд Бронкас", якая ехала на гульню, сутыкнуўся з шматтонным грузавіком. Вядома, што ўсяго ў аўтобусе знаходзіліся 28 чалавек. Пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі - трое з іх у крытычным стане. Паліцыя праводзіць расследаванне акалічнасцяў аварыі.