Таварыскі футбольны матч паміж Англіяй і Францыяй ператварыўся ў акцыю памяці ахвяраў тэракта. Хвіліну маўчання перад пачаткам сустрэчы, якая праходзіла на стадыёне "Уэмблі", транслявалі вядучыя сусветныя тэлеканалы. Затым стадыён хорам выканаў гімн Францыі. На гульне прысутнічалі прэм'ер Брытаніі Дэвід Кэмеран і прынц Уільям. Нагадаем, адной з цэляў тэрактаў у Парыжы стаў стадыён "Стад дэ Франс", дзе зборная Францыі прымала каманду Германіі.
Таварыскі футбольны матч ператварыўся ў акцыю памяці ахвяраў тэракта
18 ноября 2015













