Тарнада ў Аклахоме быў самым магутным за ўсю гісторыю

22 мая 2013

Тарнада ў амерыканскім штаце Аклахома быў максімальнай магутнасці ў гісторыі гэтых прыродных з'яў. Хуткасць ветру ўнутры  варонак перавышала 320 кіламетраў за гадзіну. Шырыня смерчу  склала каля 2 кіламетраў. Ён знаходзіўся на зямлі  крыху  менш чым  гадзіну, але паспеў пакінуць паласу разбурэнняў  на 27 кіламетраў. Навукоўцы падлічылі, што энергія, якая вызвалілася пры праходжанні  тарнада, у восем разоў перавышала магутнасць бомбы, скінутай на Хірасіму. Паводле апошніх звестак, сярод загінуўшых 24 чалавекі, але ўлады гавораць, што спіс  не канчатковы, бо разбор завалаў працягваецца. Жывымі з-пад абломкаў  змаглі дастаць больш як сто чалавек.