Тарнада абрушыліся на цэнтральную частку ЗША

3 мая 2019

За суткі метэаролагі зафіксавалі 25 моцных смерчаў у 5 штатах. У Арканзасе стыхія пакінула без святла 7 тысяч чалавек. Пацярпеў аўтамабіліст, на машыну якога ў горадзе Літл-Рок упаў дарожны знак. Многія тарнада суправаджаліся градам. Непагадзь выклікала паводкі.