Тарнада на паўднёвым усходзе ЗША, паводле розных звестак, забраў ад 79 да 100 жыццяў

12 декабря 2021

У Сетцы з'явіліся кадры з дрона наступстваў наймацнейшага ў гісторыі ЗША тарнада. Стыхія на паўднёвым усходзе краіны, паводле розных звестак, забрала ад 79 да 100 жыццяў. Хуткасць ветру дасягала 300 км/г, з падмурка зрывала дамы поўнасцю. Некалькі гарадоў разбураны цалкам. Найбольш пацярпелі штаты Кентукі, Тэнесі, Ілінойс, Місуры і Арканзас.