Паліўны калапс выклікаў пратэсты ў Эквадоры

4 октября 2019

Рэжым надзвычайнага становішча ўведзены на ўсёй тэрыторыі Эквадора. Прычына - забастоўкі і масавыя пратэсты супраць эканамічных рэформ. Большасць эквадорскіх прафсаюзаў завуць іх антынароднымі. Каменем спатыкнення стала адмена субсідый на бензін "экстра" і дызельнае паліва, адчаго цэны на іх выраслі больш як на 100 працэнтаў. Пакутуюць пасажыра- і грузаперавозкі. У выніку рух па ўсёй краіне паралізаваны, адмененыя заняткі ў школах.