"Томас" прыйшоў у Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы праз Украіну

18 сентября 2017

На захадзе краіны без святла засталіся сотні вёсак і гарадоў. У Чарнаўцах вецер паваліў дзясяткі дрэў і білбордаў. А ў Румыніі ахвярамі цыклону сталі 8 чалавек, яшчэ 140 шпіталяваныя. Вецер валіў дрэвы і зрываў дахі дамоў. Абарваныя лініі электраперадачы і парушана водазабеспячэнне.