Дакладная копія легендарнага "Тытаніка" адправіцца ў плаванне

25 октября 2018

Легендарны "Тытанік" зноў адправіцца ў плаванне, а менавіта, яго дакладная копія. Судна плануюць спусціць на ваду ў 2022 годзе. Яно паўторыць маршрут арыгінала і адправіцца з брытанскага Саўтгемптана ў Нью-Ёрк. Лайнер прыме на борт амаль 2,5 тысячы пасажыраў і 900 членаў экіпажа. На гэты раз, каб пазбегнуць сумнай гісторыі свайго папярэдніка, "Тытанік" будзе абсталяваны неабходнай колькасцю выратавальных лодак і суперсучаснымі радарамі.