The Guardian: Чалавецтву пагражае голад з-за сітуацыі ва Украіне

14 марта 2022
Рэха ўкраінскага крызісу. У выпадку спынення паставак пшаніцы з Расіі і Украіны шэраг рэгіёнаў у свеце сутыкнецца з дэфіцытам харчавання і голадам, прагназуе брытанскае выданне The Guardian. У публікацыі адзначаецца, што з-за ўкраінскага канфлікту свет сутыкнуўся з імклівым падаражэннем харчавання, гэта параўнальна з сітуацыяй пасля глабальнага фінансавага крызісу 2008 года. Паводле прагнозаў Сусветнай харчовай праграмы ААН, наступствы ўдараць і па іншых частках свету.