Беспілотнік Uber, які тэсціраваўся, насмерць збіў пешахода

20 марта 2018

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Фенікс у штаце Арызона. Машына пад кіраваннем аператара збіла жанчыну, якая ўначы перасякала дарогу на веласіпедзе. Гэта першы ў гісторыі выпадак гібелі ў аварыі з удзелам беспілотнага аўтамабіля. Пасля ДТЗ тэсціраванне транспарту Uber было спынена.

Зрэшты, у паліцыі штата не лічаць кампанію Uber вінаватай у ДТЗ. Згодна з іх словамі, было б вельмі складана пазбегнуць сутыкнення ў любым рэжыме - у аўтаномным або з вадзіцелем - бо жанчына выскачыла з ценю на дарогу занадта нечакана.